Большой строительный портал PROdom
выбор региона:
Товары
товарный каталог стройрынка
Услуги
база данных подрядчиков
Мебель
большой онлайн-каталог
Недвижимость
квартира, дом, офис, участок
Дизайн интерьера
квартира, дом, офис
Проекты домов
дома, коттеджи, гостиницы
Компании
каталог строительных компаний и организаций
Бренды
каталог строительных брендов
Форум
строительство, ремонт, недвижимость

Знесены адзiн з помнiкаў архiтэктуры Мiнска

2008-05-14 в 12:34|Сяргей Харэўскі, Наша нiва on-line,  www.nn.by



Гэта быў старасьвецкі дом, помнік архітэктуры ХІХ ст., па колішняй Феліцыянаўскай вуліцы (цяпер Камсамольскай), №15. Ягоны зацішны дворык, спавіты плюшчом, у шатах старога ясеня, па якім лазілі кацяняты, быў добра вядомы менчукам.

У гэтым будынку некалi была майстэрня мастака і мастацтвазнаўцы Лявона Баразны, аднаго зь лідэраў нацыянальна‑культурніцага руху Беларусі ў 1960‑я. Ён трагічна загінуў пры нявысьвеленых абставінах 15 жніўня 1972 году, акурат у дворыку пад вокнамі майстэрні. Перад забойствам Лявон Баразна рыхтаваў акцыі пратэсту інтэлігенцыі супраць разбурэньня Нямігі…

Пасьля тутсама была майстэрня і Віктара Шматава, славутага гісторыка мастацтва. Пэўна, тут пісаліся ягоныя кнігі, без спасылак на якія сёньня не абыходзіцца ніводная навуковая праца пра спадчыну Скарыны. Як навуковец і крытык ён дасьледаваў кніжную і станковую графіку Беларусі, сучаснае мастацтва.

Дом быў у выдатным стане, там зьмяшчалася крама швайцарскіх гадзіньнікаў, за што яго называлі «швайцарскім домам». У кнізе «Памятники архитектуры Минска…» (1984), ён апісаны так:

«Архітэктура фасадаў носіць парадны харкатар, што характэрна для галоўных вуліцаў гораду. Дом №15 складаецца з трох частак: трохпавярховай, што мае ў цэнтры праезную арку і балькон на трэцім паверсе, і двухпавярховай». Прасторнае памяшканьне на верхнім паверсе было двухсьветлавым, туды, у майстэрні, трапляла сьятло і з вокнаў на трэцім паверсе, і з даху…

Але ўнікальная пляніроўка не адпавядала ўмовам новага заказчыка. Заказчык інвэстуе ў будынак — будынак зносяць і будуюць новы. Дазвол дае Камiтэт па ахове гiсторыка‑культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры. Аб’екты з бэтону й новае цэглы замяняюць адзін за адным аўтэнтычныя помнікі ў Менску.

с 13.05.2008 посетило: 452,
Вернуться к списку новостей напечатать страницу








Большой 
строительный портал PROdom © 2008
Проект Дениса Кораблева
Интернет-технологии для Бизнеса © 2007
Идея, дизайн и разработка сайта
ActiveMedia

Рекламный отдел

(+375 44) 761-60-25
(+375 29) 556-99-11

prodomhelp

условия размещения рекламной информации

снять квартиру в минске