Большой строительный портал PROdom
выбор региона:
Товары
товарный каталог стройрынка
Услуги
база данных подрядчиков
Мебель
большой онлайн-каталог
Недвижимость
квартира, дом, офис, участок
Дизайн интерьера
квартира, дом, офис
Проекты домов
дома, коттеджи, гостиницы
Компании
каталог строительных компаний и организаций
Бренды
каталог строительных брендов
Форум
строительство, ремонт, недвижимость

Рашэнне аб закрыцці станцыі метро “Кастрычніцкая” яшчэ не зацверджана

2007-06-14 в 18:25|Prodom.By,  www.prodom.by



З 1 жніўня па 30 кастрычніка мінчукі могуць застацца без станцыі метро “Кастрычніцкая”. Прычынай такой нязручнасці стане рэканструкцыя эскалатараў.

Для прапускной здольнасці паміж дзвюма лініямі мінскага метрапалітэна было вырашана дабавіць яшчэ адну рухомую лесвіцу. Як паведаміў "Еўрарадыё" намеснік начальніка Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Анатоль Гец, рашэнне аб закрыцці “Кастрычніцкай” яшчэ канчаткова не зацверджана і пакуль разглядаецца як варыянт: “З пункту гледжання бяспекі мы, як дырэкцыя па будаўніцтве і метрапалітэн прапаноўваем наогул зачыніць гэтую станцыю на пасадку і на высадку на тры месяцы. Зараз гэтае пытанне знаходзіцца ў стадыі ўзгаднення. Тут галоўны крытэрый - гэта бяспека пасажыраў. Калі будзе весціся праца па дэмантажы і мантажы новых эскалатараў зразумела, што на платформе трэба будзе нешта агароджваць, каб захоўваць там канструкцыі і збіраць іх. І калі ў гэты ж час будзе ісці пасажыраплынь - будзе вельмі небяспечна”.

Дакладна вядома, што “Купалаўская” ў любым выпадку будзе працаваць у звыклым рэжыме. Але каб перайсці на “Маскоўскую” лінію, трэба будзе выйсці з метро і скарыстацца наземным транспартам. Дарэчы з ім, па словах Анатоля Геца, пытанняў узнікнуць не павінна:“У любым выпадку, якое б рашэнне ні было прынята, далей пойдзе ўзгадненне са “Сталічным транспартам”. Менавіта яны будуць вырашаць, як забяспечваць перавоз пасажыраў. Можа, увядуць дадатковыя маршруты”.

Як дадаў Анатоль Гец, у сусветным метрабудаўніцтве ўжо былі выпадкі, калі зачыняліся станцыі для рэканструкцыі, і нічога - народ прызвычаіўся: “У Маскве станцыя метро “Бібліятэка Леніна” была зачынена паўгода. Гэта перасадкавы вузел, у якім тры лініі перакрыжоўваюцца. Нічога страшэннага не здарылася. Гэта толькі падаецца, што такі там жах, насамрэч - звыкнемся, мы да шматлікіх рэчаў звыкаемся…”

Дарэчы вельмі дзіўна, што начальнік Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Анатоль Гец у інтэрв’ю газеце “Минский курьер” паведаміў, што работы ўсё ж такі будуць праходзіць у працуючым метрапалітэне, без закрыцця станцый.

Дарэчы, пешаходны тунэль паміж “Купалаўскай” і “Кастрычніцкай” можа прапусціць праз сябе толькі 35 адсоткаў пасажыраў, астатнія 65 вымушаныя будуць курсіраваць паміж дзвюма станцыямі толькі па паверхні. Па якім жа прынцыпе будзе праходзіць адбор тых, хто вымушаны будзе заплаціць за ўваход у метро другі раз, так і засталося невядомым…

Аляксандра Чалей

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Вернуться к списку новостей напечатать страницу








Большой 
строительный портал PROdom © 2008
Проект Дениса Кораблева
Интернет-технологии для Бизнеса © 2007
Идея, дизайн и разработка сайта
ActiveMedia

Рекламный отдел

(+375 44) 761-60-25
(+375 29) 556-99-11

prodomhelp

условия размещения рекламной информации

снять квартиру в минске