Большой строительный портал PROdom
выбор региона:
Товары
товарный каталог стройрынка
Услуги
база данных подрядчиков
Мебель
большой онлайн-каталог
Недвижимость
квартира, дом, офис, участок
Дизайн интерьера
квартира, дом, офис
Проекты домов
дома, коттеджи, гостиницы
Компании
каталог строительных компаний и организаций
Бренды
каталог строительных брендов
Форум
строительство, ремонт, недвижимость

У жнiўнi арэнда сталiчнага жылля iстотна падаражэе?

2007-07-26 в 10:50|Сяргей КУРКАЧ,  www.tut.by



Трэцi год запар спецыялiсты рынку нерухомасцi па арэндзе жылля ў апошнiя днi лiпеня чакаюць ажыятажнага попыту на жыллё з боку iншагароднiх жыхароў краiны.

ЦЭНЫ НА 5—10 USD "ПАПЛЫЛI"

Рынак арэнды жылля менавiта з другой паловы лiпеня пачаў паступова актывiзавацца. Зараз попыт на асобныя кватэры iстотна яшчэ не павялiчыўся, але ўладальнiкi свабоднага жылля ўжо зараз пачалi рыхтавацца да сезоннага ажыятажу i павялiчваюць цэннiкi паслуг прыкладна на 5—10 долараў. Паводле iнфармацыi начальнiка аддзела арэнды жылля агенцтва нерухомасцi "Час пiк" Сяргея Кадола, самая мiнiмальная цана прапановы арэнды аднапакаёвых кватэр iснуе сёння ў Мiнску ў загазаваным Заводскiм раёне i Шабанах. Гаспадары тамашнiх кватэр жадаюць атрымаць за свае аднапакаёўкi 200 долараў плюс аплата камунальных паслуг. Якасныя аднапакаёвыя кватэры ў спальных раёнах каштуюць прыкладна 210—220 долараў.

Двухпакаёвыя кватэры каштуюць зараз 240—250 долараў у месяц. Аднак якасных двухпакаёвак каля станцый метро з беспраблемнымi гаспадарамi сёння ўжо не хапае. Адшукаць прывабную "двойку" па стандартнаму кошту на даволi працяглы тэрмiн (не менш за 2 гады) стала даволi праблематычна.

За апошнiя два тыднi пачалi падцягвацца ўгору цэннiкi трохпакаёвых кватэр. Сёння сярэднi кошт стандартнай трохпакаёўкi дасягае 280—300 долараў. Якасныя "тройкi" ў цiхiх спальных раёнах каштуюць ужо не менш за 350 долараў.

НАПРЫКАНЦЫ СЕЗОНА ДАЧЫ ПАТАННЕЛI ДА МIНIМУМУ

Сапраўды ажыятаж на дачную нерухомасць назiраўся ўвесну з першых дзён мая. Зараз большасць "залатой" моладзi, якая збiралася летам "адцягнуцца" па поўнай, ужо выканала сваю праграму, аднак… Даволi цёплае летняе надвор’е стварае попыт на такое жыллё па прынцыпу другой хвалi. Праўда, цэны зараз ужо значна нiжэйшыя, чым у першай палове лета. Сёння арэнда даволi ўтульных дач, пры адлегласцi не больш за 50 кiламетраў ад мегаполiса, каштуе не больш як 200—250 долараў за месяц. За карыстанне крыху прасцейшых дачных домiкаў, цi звычайных вясковых хат за 50 кiламетраў i больш ад Мiнска, гаспадары патрабуюць звычайна не больш за 100 долараў за месяц.

СТУДЭНЦКI АЖЫЯТАЖ "ПАЦЯГНЕ" НА ПЛЮС 20 ПРАЦЭНТАЎ?

Наш эксперт ад агенцтва нерухомасцi "Час пiк" Сяргей Кадол лiчыць, што менавiта праз тыдзень на рынку нерухомасцi арэнды жылля пачнуць актыўна "варушыцца" студэнты i абiтурыенты, якiя пачнуць шукаць сабе "зiмовыя" кватэры. На думку эксперта, моцная хваля студэнцкага ажыятажу можа прывесцi да iстотнага знiжэння прапаноў арэнды ўсiх вiдаў кватэр. Гэта, у сваю чаргу, можа прывесцi да падаражання арэнды прыкладна на 20—25 працэнтаў. Спецыялiсты рынку арэнды лiчаць, што ўжо ў другой дэкадзе жнiўня аднапакаёвыя кватэры будуць каштаваць не менш чым 250 долараў.

Разам з тым, эксперты лiчаць, што менавiта ў жнiўнi на рынак арэнды будзе "выкiнута" шмат не вельмi якаснага жылля ў самых дрэнных раёнах сталiцы. Непрывабнае становiшча кватэры, дзе нават касметычны рамонт не рабiўся на працягу дзесяткаў гадоў, аўтаматычна знiжае цану арэнды прыкладна на 30—60 долараў. Заўважу, што зараз адсутнасць мэблi i хатняга тэлефона на ўзровень арэнды не ўплывае ўвогуле. Сяргей Кадол лiчыць, што сем’ям, якiя збiраюцца здымаць кватэры на працяглы час, лепш паклапацiцца аб гэтым зараз, бо праз тыдзень—другi цэны могуць быць ужо iншымi, а колькасць прапаноў iстотна зменшыцца.

с 26.07.2007 посетило: 620,
Вернуться к списку новостей напечатать страницу








Большой 
строительный портал PROdom © 2008
Проект Дениса Кораблева
Интернет-технологии для Бизнеса © 2007
Идея, дизайн и разработка сайта
ActiveMedia

Рекламный отдел

(+375 44) 761-60-25
(+375 29) 556-99-11

prodomhelp

условия размещения рекламной информации

снять квартиру в минске